Займальная фальсіфікацыя

Займальная фальсіфікацыя

У СМІ вялікім накладам разышлася лічба яўкі на датэрміновае галасаваньне ў 36%. Як бы правільна.

Але больш цікавы адсотак выбарцаў, што прагаласавалі датэрмінова, ад агульнай колькасьці тых, якія прынялі ўдзел у галасаваньні (а не ад сьпіскавай). Бо менавіта датэрміновыя бюлетэні практычна немагчыма пракантраляваць. Гэтая лічба ўжо 41,3%. У гэную ж некатраляваную скрыню можна дадаць бюлетэні з галасаваньня па месцы знаходжаньня – 7,1%. У асноўны дзень выбараў непасрэдна на ўчастках для галасаваньня свой бюлетэнь укінула толькі 51,6% ад тых, хто галасаваў. Толькі 51,6%, Карл!

То бок нават калі правесьці самы сумленны падлік галасоў, без адмены датэрміновага галасаваньня і галасаваньня надаму палову усіх галасоў будзе сфальсыфікавана яшчэ ўначы да асноўнага дня выбараў і дзесьці надаму, Карл!

FB Аляксей Валабуеў

Падзяліцца:

Каментары