Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
МАЛАДЫ ФРОНТ ЗАКЛІКАЕ НЕПАЎНАГАДОВЫХ ГАЛАДОЎНІКАЎ СПЫНІЦЬ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ

На восьмы дзень правядзеньня моладзевай галадоўкі кіраўніцтва Маладога Фронту агучыла зварот з заклікам да ўсіх непаўнагадовых актывістаў спыніць свой удзел у гэтае акцыі.

Сябры!

Усе мы з захапленьнем назіраем за адчайнай акцыяй супраціву – моладзевай галадоўкаю, што пачалася ў Салігорску і праходзіць па ўсёй Беларусі, з патрабаваньнямі спыніць крымінальны перасьлед Маладога Фронту. Гэтая акцыя ўраджвае сваёй рашучасьцю і мужнасьцю, мы ўдзячныя ўсім, хто прымае ў ёй удзел.

Тым часам нас вельмі непакоіць стан здароўя непаўнагадовых удзельнікаў мерапрыемства. Мы ня можам браць на сябе адказнасьць за здароўе і жыцьцё самаахвярных юнакоў, каторыя не пабаяліся кінуць выклік аўтарытарнай беларускай сістэме. Таму, захапляючыся рашучасьцю і мужнасьцю моладзі, мы просім і заклікаем усіх непаўнагадовых галадоўнікаў спыніць свой удзел у гэтай акцыі.

Дзякуй вам за вашыя шчырыя і адданыя сэрцы!

Жыве Беларусь!

Сяржук Бахун, Барыс Гарэцкі, Зьміцер Дашкевіч, Дзяніс Карноў, Павал Красоўскі, Сяржук Лісічонак, Валеры Мацкевіч, Артур Фінькевіч, Зьміцер Хведарук.

[5 чэрвеня 2006]
Прэс-служба Маладога фронту