Заклікі не піць на дзень закаханых

Заклікі не піць на дзень закаханых

Грамадскія актывісты  Гомельшчыны павіншавалі мінакоў з днём усіх закаханых улёткамі з заклікам да жыцця без алкаголю.

Грамадскія актывісты  Малодога фронту разам з сябрамі з кааліцыі Наша альтэрнытыва і актывістамі з іншых арганізацый правялі акцыю на дзень улюбёных. Падчас акцыі актывісты раздавалі ўлёткі з тэкстам“Хопіць бухаць-час кахаць”. Акцыя прайшла ў межах правадзімай  кааліцыяй кампаніі “Хопіць піць-трэба жыць”. Мерапрыемства адбылося ў цэнтры горада і прайшло без затрыманняў. Хаця супрацоўнікі міліцыі ўсёж такі пацікавіліся фарматам акцыі і нават атрымалі асобнікі ўлётак.

–  У прынцыпу, акцыя прайшла паспяхова. Мы раздалі каля  дзьвух тысячаў ўлётак мінакам. Мерапрыемства доўжылася каля дзьвух з паловаў гадзін. Мы раздавалі ўлёткі каля буйнейшых устаноў, у тым ліку і ВНУ. Канешне не абыйшлося без увагі міліцыі. Падчас мерапрыемства да нас падыйшлі тры супрацоўнікі міліціі ветліва прадставіліся, потым папрасілі мае дакуманты, сказалі : “-Дайце, пожалуйста, ваши документы. По кражам проверить”. Пасля таго, як яны перепісалі мае дадзеныя, яны кудысці патэлефанавалі і сказалі што мы можам ісці. Мы падаравалі ім улёткі і пайшлі раздаваць іх далей, – распавядае маладафрантовец Андрусь Цянюта.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Holla, Camrade! (Feb 18, 2012:12:48)Адказаць

    А Цінюта відна па прэжнему жосткі пацан, раз менты пашпарт па кражам правіраюць