“Замест хуткай табе дапаможа гільяціна”

“Замест хуткай табе дапаможа гільяціна”

За час знаходжаньня ў ізалятары на Акрэсьціна Раману Васільеву нягледзячы на падазрэньне на гаймарыт адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу.

Як стала вядома пасьля суду ў нядзелю, у Рамана вельмі моцна баліць галава, юнак мае вялікую тэмпературу. Галава маладафронтаўцу баліць у вобласьці скроняў і надброўных дуг, а гэта сымптомы гаймарыту. Ён кепска сябе адчуваў усе трое сутак. На патрабаваньні выклікаць хуткую супрацоўнікі ізалятара казалі “гільяціна табе толькі дапаможа”.

У судзе, што адбыўся ў нядзелю, Раману выклікалі ўсё ж такі хуткую, і лекар пацьвердзіла падазрэньне на гаймарыт, але нічога дакладнага без рэнтгенаўскага здымку сказаць нельга. На здымак Рамана ніхто не павёз. Сёньня, у панядзелак, паплечнікі панясуць Раману лекі й будуць прасіць выклікаць хуткую ды адвезьці Васільева на рэнтген. Хто хварэў ведае: гаймарыт — гэта вельмі балюча й цяжка ;-(

Падзяліцца:

Каментары