Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

Запрашаем у Курапаты! Сустракаем “сутачнікаў”!

Паважаныя сябры! Запрашаем сёньня а 17:00 на традыцыйную акцыю ўшанаваньня памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах.

А 19.00 —  пасля 10 сутак арышту з СІЗА на Акрэсціна выходзіць на волю маладафронтавец Міхась Мускі й намеснік старшыні Руха Салідарнасці “Разам” і прадпрымальніцкі лідэр Аляксандр Макаеў. Таксама выпускаюць яшчэ некалькі чалавек, якія былі арыштаваныя падчас мірнай акцыі 19 снежня 2011 года!
Сустракаем нашых паплечнікаў!!!

 

Традыцыйнае мерапрыемства ў Курапатах ладзіцца менскімі грамадзкімі актывістамі кожны месяц 29-га чысла.

Пачатак сёньняшняй акцыі а 17 гадзіне.

Менск, урочышча Курапаты.

Прыходзьце, калі ласка, на ўскладанне кветак і малітву.

Падзяліцца:

Каментары