Запрашаем 18 кастрычніка на талаку ў Курапатах

Запрашаем 18 кастрычніка на талаку ў Курапатах

У нядзелю 18 кастрычніка МФ запрашае на талаку ў Курапаты. Неўзабаве Дзяды, трэба прыбіраць нацыянальны нэкропаль, каб ставіць новыя крыжы.

Сустракаемся 18 кастрычніка а 13.00 на канцавым прыпынку тралейбусаў 46 і 53 ( Зялёны Луг – 7).

Апранацца варта папрасьцей, браць з сабой сякеры, рыдлёўкі, мяхі для сьмецьця і ваду.


Праўду не схаваеш. “Вялікая” бальшавіцкая “рэвалюцыя” з 1917 г. прынесла нам вялікія “плады”: культ асобы, массавыя рэпрэсіі, “арыгінальныя” назвы вуліц, рэгрэс навукі, атупенне нацыі, Курапаты…

Наведайце ўрочышча “КУРАПАТЫ”, дзе больш за 200 тысяч (!) чалавек было забіта САВЕЦКАЙ уладай.

“Вялікая” рэвалюцыя пакінула нашай краіне вялікія шрамы. Больш нам не трэба. Каб не забыцца на тыя часы, калі народ стаў тупой, абыякавай, прыгнечанай масай, каб не стаць такой масай і не паўтарыць Курапаты, наведайце Курапаты!

Падзяліцца:

Каментары