Запрашаем на талаку ў Курапаты 12.11 аб 11:00

Запрашаем на талаку ў Курапаты 12.11 аб 11:00

«Малады Фронт» запрашае ўсіх ахвочых прыняць удзел у апошняй ў каляндарным годзе талацэ ва ўрочышчы Курапаты.

Збор у суботу 12-га лістапада аб 11.00 на прыпынку Зялёны Луг-6 (канцавы прыпынак тралейбусаў 46/53).

Плануецца прыборка мемарыяльнага ўрочышча з унутранага боку кальцавой. У распарадку дня: вываз смецця, прыборка лесу, упарадкаванне тэрыторыі ўрочышча.

Форма адзення – працоўная, цёплая. Па магчымасці раім мець з сабой ежу, ваду, тэрмасы.

Абмеркаваць усе нюансы сустрэчы і планаванне вечару пасля яе запрашаем ў нашае суполцы ў фэйзбуку.

Падзяліцца:

Каментары