Запрашаем на Дзяды-2011!

Запрашаем на Дзяды-2011!

Традыцыйнае жалобнае шэсьце ў Курапаты пройдзе ў нядзелю, 30 кастрычніка.

Збор удзельнікаў шэсьця а 10.30 каля будынка Гадзіньнікавага заводу на пр. Ф. Скарыны (“праспэкт Незалежнасьці”) непадалёк ад ст. мэтро “Парк Чалюскінцаў”.

11.00 – пачатак шэсьця, якое пройдзе па пр. Ф. Скарыны-вул. К. Каліноўскага-Сядых-Карбышава-Гамарніка-Мірашнічэнкі. 14.00 – пачатак мэмарыяльнага мітынгу на тэрыторыі Народнага мэмарыялу ў Курапатах.

Дзяды 2011, шэсьце на Курапаты.
30 кастрычніка, 11:00, Гадзіннікавы завод,
ст. метро «Парк чалюскінцаў

Дзяды (Дзень памяці продкаў) — славянскі народны памінальны абрад, рытуальная вячэра ў памяць памерлых продкаў. Дзядамі таксама называлі дзень, калі адбываўся абрад, і душы нябожчыкаў, якіх ушаноўвалі.
У найбольш архаічнай форме захаваліся толькі ў беларусаў.

ГІСТОРЫЯ
Паходзяць Дзяды з дахрысьціянскага балта-славянскага звычаю трызны, зьвязанага з культам продкаў. Пазьней абрад ускладніўся напляставаньнем хрысьціянскага культу.

Дзяды спраўлялі ў пэўныя дні, у залежнасьці ад мясцовасьці па некалькі разоў на год, часьцей вясной і ўвосень. Галоўнымі былі Зьмітраўскія Дзяды (асяніны) у суботу перад Зьмітравым днём (26 кастрычніка паводле старога стылю), а таксама на радаўніцу, перад масьленіцай, сёмухай.

На Дзяды гатавалі рытуальныя стравы (7 і больш няцотных сьвяточных і абрадавых страваў). Абавязковымі былі куцьця, клёцкі, бліны, мяса, яечня. Паводле звычаю, ад кожнай стравы ў асобны посуд адкладвалі па кавалачку для нябожчыкаў і пакідалі на ноч: лічылася, што душы памерлых продкаў, якія прыходзяць на Дзяды, трэба пачаставаць. А пасьля вячэры са стала не прыбіралі — для таго, каб памерлыя маглі за ім пасядзець у цішыні.

СУЧАСНАСЬЦЬ
У сучаснай Беларусі праваслаўныя адзначаюць Дзімітраўскую памінальную суботу ў першую суботу перад 8 лістапада. Каталікі ўспамінаюць усіх памерлых вернікаў 2 лістапада. Пачынаючы з 30 кастрычніка 1988 году Дзяды набылі грамадзкую значнасьць — штогод адбываецца шэсьце на Курапаты (гл. здымкі вышэй) ў памяць пра ахвяраў камуністычнае ўлады.

Падзяліцца:

Каментары