Заробак і кабінеты паліцыі ў розных краінах

Заробак і кабінеты паліцыі ў розных краінах

Як выглядаюць кабінэты праваахоўных ворганаў (паліцыі, міліцыі) ва ўсім сьвеце? Які заробак іншыя дзяржавы плоцяць службоўцам правапарадку?

З установамі беларускай міліцыі маладафронтаўцы з-за  сфэры сваёй дзейнасьці больш-менш знаёмы, на жаль. Таму зьвернем увагу перадусім на паліцэйскія ўчасткі і заробак паліцыянтаў у іншых краінах.

Рам Ядаў хацеў быць настаўнікам гісторыі. Але напрацягу апошніх чатырох гадоў ён працуе ў якасьці інспэктара паліцыі ў правінцыі Біхар, у індыйскім штаце, які мяжуе з Непалам. Вымушаны выдатковаць да 5 даляраў у месяц на  канцэлярскія прыналежнасьці для пісаньня:

* * *

Канстанціно Ая віры Кастро – канстэбль у балівійскай вёсцы Цінкуіпайя. Заробак — прыблізна 140 даляраў. Ён адкаладае па некалькі даляраў кожны месяц, каб пасьля на гэтыя грошы правесьці тэлефон у свой кабінет:

* * *

Шейн Фентан, шерыф тэхасскай акругі Крокет (3 тысячы жыхароў). Заробак – 3 166 даляраў у месяц:

* * *

Рудзі Флорэс, тэхасскі рейнджэр. Заробак – 5 000 даляраў в месяц.

* * *

Рожер Вашэр, французскі паліцэйскі з адзьдзела па барадзьбе з наркотыкамі ў Клерман-Феране. Заробак у месяц — 2200 эўра:

* * *

Участковы інспэктар міліцыі, старшы лейтэнант Максім Сухарукаў, Беларусь. Заробак — каля 200 даляраў (з-за няснасьці курса можа быць памылка). “Стала праводзім рэйды па выяўленьню ачагоў самагонаварэньня”.

* * *

Аляксандар Паладзій, старшы лейтэнант райадзьдзела міліцыі, горад Ніколаеў, Украіна. Заробак — каля 200 долларов. Маладыя людзі кідаюць службу з-за нізкіх акладаў: “Калі раней нашую адміністрацыйную тэрыторыю абслугоўвалі пяць чалавек, то цяпер — толькі тры”.

* * *

Рыгор Нечывухін, сельскі участковы, Расея. У кабінэце практычна не бывае — сяляне й так ведаюць яго нумар тэлефона. Заробак — 20 тысяч расейскіх рублёў, прыкладна 740 даляраў. Нядаўна начальства УВД «выбіла» для яго новенькі УАЗ Hunter. Трымае невялікую гаспадарку, адных авечак — 80 галоваў.

Паводле http://radulova.livejournal.com

Падзяліцца:

Каментары

  1. Bullterrier (Aug 01, 2011:22:38)Адказаць

    цікава, харошы артыкул.