Затрымалі Андруся Цянюту й брата Эдуарда Лобава

Затрымалі Андруся Цянюту й брата Эдуарда Лобава

У суботу 11 лістапада падчас Народнага Сходу адбыліся затрыманьні. У Менску затрыманы Улад Лобаў. Маладафронтаўца Андруся Цянюту затрымалі ў Гомелі.

У суботу Народныя сходы адбыліся ў Менску й некаторых рэгіёнах Беларусі. Задума правядзення агульнарэспубліканскага сходу — абмеркаваньне праблемаў краіны.

У РУУС знаходзіцца таксама адзін з арганізатараў Народнага сходу Віктар Івашкевіч. Падчас затрыманьняў ізноў былі заўважаны машыны, мікрааўтобусы праваахоўных ворганаў без нумароў, што груба парушае беларускае заканадаўства.

Арганізатары Народнага сходу выкарыстоўваюць артыкулы закону “аб рэспубліканскіх і мясцовых сходаў”, паводле каторых падаваць заяўку на правядзеньне мерапрыемства ня трэба, калі ўдзел у ім пацьвердзілі ўласнымі подпісамі 10% грамадзянаў што пражываюць у дадзеным двары, доме, раёне альбо горадзе.

Многія актывісты ў шэрагу гарадоў былі затрыманы прэвентыўна. Рэжым Лукашэнкі такім чынам імкнецца перашкодзіць акцыям народных сходаў.

Падзяліцца:

Каментары