Затрымалі Мікалая Дземідзенку

Затрымалі Мікалая Дземідзенку

У Менску 29 жніўня, перад прэсавай канфэрэнцыяй Зьмітра Дашкевіча быў затрыманы Мікола Дземідзенка, намесьнік старшыні Маладога Фронту. Юнака асудзілі на 12 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пра гэта паведаміла Міколава жонка Алеся Раманюк-Дземідзенка. Паведамляецца, што на Міколу складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.

Перад арыштам Мікола здолеў патэлефанаваў жонцы паведаміць, што ў яго патрабуюць даведкі пра сплочаныя ранейшыя штрафы.

Пра гэта распавяла Алеся Дземідзенка. Яна адзначыла, што Міколу вінавацяць у непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі.

“Сказалі, што ў яго нібыта не аплочаныя штрафы. Але штрафы ў яго аплочаныя. Яны сказалі, што калі цягам 30-ці хвілін нехта прывязе гэтыя даведкі, то яго не будуць пазбаўляць права выезду за мяжу. Я прывезла ў Фрунзенскі суд гэтыя даведкі, але мне сказалі, што сюды справу ягоную не перадалі і ніхто яго не бачыў і нічога не ведае. Я ўбачыла хлопца, які возіць затрыманых, і ён пацьвердзіў, што Мікола недзе тут. Але я абшукала ўсе кабінэты, яго няма. Нібыта яго павезьлі да судовага выканаўцы”, — распавяла Алеся.

Маладафронтаўца абвінавацілі у злосным непадпарадкаваньні міліцыі. Нібыта Мікалай вырываўся.

«У судзе разглядалася справа за неаплачаныя штрафы. Штрафы аплачаныя. Тым ня менш правялі суд і прызналі Міколу невыязным. Квіткі пра выплачаныя штрафы я спрабую перадаць судзьдзі», — дапоўніла Алеся Дземідзенка.

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары