Затрыманага пасьля маўклівай акцыі — апраўдалі

Затрыманага пасьля маўклівай акцыі — апраўдалі

22 жніўня ў Маскоўскім судзе Менску апраўдалі Юрыя Якубоўскага, мужа Марына Лобавай, якой прысудзілі штраф за ўдзел у акцыі маўклівага пратэсту 3 ліпеня на Чыгуначным вакзале ў Менску.

3 ліпеня пасьля разгону «маўклівай акцыі» на вакзале Юры Якубоўскі прыйшоў у Маскоўскі РАУС, каб даведацца пра жонку і сына, якія былі сярод затрыманых. Разбор скончыўся тым, што на Якубоўскага склалі пратакол аб адміністрацыйным парушэньні. Нібыта Юры зламаў дзьверы і незаконна пранік у райаддзел міліцыі. У ліпені разгляд адміністрацыйнай справы Якубоўскага не адбыўся з-за няяўкі сьведак-міліцыянтаў. Другі разгляд, які прайшоў 22 жніўня, скончыўся апраўданьнем абвінавачанага. Такое рашэньне прыняла судзьдзя Лідзія Цяліца на падставе таго, што большасьць сьведак-міліцыянтаў не пацьвердзілі віну Юрыя Якубоўскага.

Юрый Якубоўскі — муж Марыны Лобавай, чый сын Эдуард — актывіст «Маладога фронту». Эдуард Лобаў разам зь лідэрам «Маладога фронту» Зьмітром Дашкевічам адбываюць пакараньне зьняволеньнем за бойку, якая здарылася напярэдадні выбараў 19 сьнежня. Актывісты лічаць, што бойка была справакавана спэцслужбамі. Праваабаронцы Беларусі і «Міжнароднай амністыі» лічаць Лобава і Дашкевіча палітвязьнямі.

Юры Якубоўскі і Марына Лобава

http://www.svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары