Затрыманне актывістаў у Гомелі падчас збору подпісаў за народны сход

Затрыманне актывістаў у Гомелі падчас збору подпісаў за народны сход

5 верасня Гомелі быў затрыманы адзін з актывістаў Маладога фронту разам з актывістамі іншых арганізацый. Затрыманне адбылося падчас збору подпісаў за Народны сход .Вось што актывісты распавялі пра ўмовы затрымання .

—Мы збіралі подпісы за народны сход. Калі выйшлі з пад’езду там стаяў супрацоўнік міліцыі. Ён папрасіў нас падыйсці да яго,мы падыйшлі,ён запісаў нашыя дадзеныя і распытаў дзеля чаго мы збіраем подпісы. Потым ён патэлефанаваў у пастарунак і за намі прыехаў міліцэйскі УАЗік. Нас папрасілі праехаць у пастарунак каб высветліць мэты збора подпісаў. Там нас развялі па розных кабінетах каб узяць тлумачэнні. І што самае цікавае, хаця нас і папярэдзілі што гэта не затрыманне, а прапанова праехаць, а ў пастарунку нас ўсёж такі абшукалі. Мне толькі потым паведамілі што міліцыянты не мелі правоў на вобшукі пры такіх умовах затрымання. У прынцыпу нічога за надта сур’ёзнага сёння не адбылося.—Паведаміў актывіст Маладога фронту (прозвішча хлопец прасіў не называць).

—Калі нас прывезлі ў пастарунак міліцыянты узялі з нас тлумачэнні, зрабілі копіі папер з подпісамі і праглядзелі рэчы,пры тым мы не мелі магчымасці кантактавацца паміж сабой бо былі ў розных кабінетах. Так сама нам патлумачылі, што затрыманне адбылося з-за званка аднаго з жыхароў дому дзе мы збіралі подпісы.—дадаў Павал Прывалаў.

—Я збіраў подпісы разам з Паўлам прывалавым. Мы пайшлі ў дом па вул. Юбілейная 10,нам трэба было ісці ў першыя два пад’езды. Калі мы абыйшлі гэтыя два пад’езды мы накіраваліся да трэццяга каб пачакаць астатніх. Літаральна праз 5 хвілін да нас падыйшоў супрацоўнік міліцыі і сказаў,што мы затрыманыя і што на насі нашых “таварышчэй” паступіла скарга па тэлефоне “02” ад жыхара з кватэры 78. Потым ён пачаў распытваць з якой нагоды мы збіраем подпісы? І папарасіў патэлефанаваць “таварышчам” і сказалі каб яны падыходзілі сюды. Ну мы канешне не званілі. Стаім. Чакаем. З апошняга пад’езды выйшлі два нашых хлопца,і ціха сыйшлі.Праз некалькі хвілін выйшлі яшчэ два нашых,як раз з трэццяга пад’езду. Потым мы каля 30 хвілін чакалі варанок. Калі варанок пад’ехаў нас туды пасадзілі і адвезлі ў пастарунак па вул. Савецкая 97 корп. 5.Пасадзілі ў холе і пааднаму пачалі заводзіць.Першага апыталі Паўла Прывалава. Ну і падчас тлумачэнняў запытвалі да якіх партый ці аб’яднанняў мы належым. —Распавёў Ілля Міронаў.

Такім чынам,менавіта са званка прадпрымальнага жыхара кватэры 78 па вул.Юбілейная 10  адбылося затрыманне актывістаў арганізацый Малады фронт,Беларускі рух,РЧСС і актывісткі кааліцыі Наша альтэрнатыва.

Падзяліцца:

Каментары