Затрыманні замест “затрыманняў”. Як у сэрыяле. (адноўлена)

Затрыманні замест “затрыманняў”. Як у сэрыяле. (адноўлена)

14 студзеня трое маладафронтаўцаў былі запрошаны прыняць  удзел у здымках моладзевага серыялу. Хлапчукам прапаноўвалася згуляць затрыманых пад час удзелу ў масавым мерапрыемстве. Месцам сустрэчы быў прызначаны галоўны ўваход у Дом Быта, на Інстытуце Культуры, але ж на вялікі жаль і па іроніі лёсу, маладафронтаўцы на здымкі не трапілі. Як што было — распавёў адзіны, хто на дадзены момант выйшаў на сувязь — Раман Васільеў:

“Мы прыехалі на месца ў прызначаны час і адразу пабачылі 2-х супрацоўнікаў у цывільным, якія прагульваліся непадалёк. Праз некаторы час да іх далучыліся яшчэ чацьвёра. Яны занялі кропкі навокал нас. За будынкам Дома Быта мы заўважылі ўсім вядомы сіні бус,да якога, быццам па камандзе, накіраваліся усі супрацоўнікі. Яшчэ праз некалькі хвілін яны, напэўна, вырашылі,якое “правапарушэнне” мы  здейснілі і накіравалісь у наш бок. Мы зразумелі, што зараз будзе затрыманне і пайшлі ў бок метро. Заўважыўшы, што “ціхары” пабеглі за намі, мы кінуліся на ўцёк у розныя бакі.” На момант напісання матэрыялу маладафронтаўцы Раман Пратасевіч і Павал Сяргей, а таксама невядомы хлопец, які прыйшоў разам з Раманам, на сувязь не выйшлі. Болей за то, па тэлефоне Рамана, які першыя 20 хвілін быў не дасяжны, адказвае нейкі невядомы чалавек.

“Калі я тэліла Роме, адказаў быццам ягоны сябра, якому Рома перадаў тэлефон,што ўжо было не магчыма,бо хлопцы разбегліся ў розныя бакі. Ён сказаў, што яны хаваюцца на 3 паверсе Дома Быту і што іх на ўваходзе чакаюць супрацоўнікі ў цывільным, прасіў прыехаць і забраць іх.”— распавяла сяброўка Маладога Фронту Наста.- “Што яшчэ досыць цікава, голас гэтага невядомага “сябра” быў не рэалістычны і належыў дакладна не 17-ці гадоваму хлопцу”.

Месцазнаходжанне Рамана з сябрам дагэтуль невядома.

Павал Сяргей знайшоўся ў маскоўскім РАУСе — на дадзены момант складзены пратакол апытання.

Хлопцы былі вызваленыя з Маскоўскага РАУС без складання пратаколаў.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Раман (Jan 14, 2012:11:34)Адказаць

    крывавы рэжым!!!

  2. Ганна (Jan 14, 2012:13:29)Адказаць

    Нейкая падстава! Што больш не было некаму гуляць затрыманых падчас масавага мерапрыемства? Відэа на гэтую тэму хапае. Нейкая бязглуздзіца!

  3. ales (Jan 14, 2012:14:16)Адказаць

    “у здымках моладзевага серыялу” якога серыялу хоць?

    • papa_Koli (Jan 14, 2012:19:30)Адказаць

      Рэжысёр прасіў пакуль не называць серыял, бо ім яшчэ здымаць у гос. установах і яны баяцца,каб ім у гэтым не перашкодзілі.

  4. algunia (Jan 14, 2012:21:31)Адказаць

    па-беларуску будзе сыграць,граць у фильме, не згуляць, гэта неправильная калька и памылка

  5. Ганна (Jan 14, 2012:22:40)Адказаць

    Хоць зняў гэты рэжысер што-небудзь? Сапраўднае рэаліті-шоў атрымалася!
    Хоць мазгоў хапіла ў міліцыянтаў, ці ў гэбэшнікаў(не ведаю, хто каманды аддае) хлопцаў адпусціць!

  6. Раман (Jan 15, 2012:01:44)Адказаць

    што дзіўна..