Затрыманы, бо маладафронтавец

Затрыманы, бо маладафронтавец

Сустаршыння маладога фронту Андрусь Цянюта накіраваў скаргу да начальніка Савецкага РАУС Гомеля. У скарзе сказанна, што Андрусь Цянюта 16 лістапада 2013 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі, якія даставілі яго ў аддзяленне міліцыі і праз дзве гадзіны адпусцілі без прад’яўлення якіх-небудзь абвінавачванняў. 27 лістапада Андрусь атрымаў ліст аб накіраванні копіі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Да згаданага ліста сапраўды далучаны форма пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, якая мае серыйны нумар і рэгістрацыю ў ЕГБДП . Усе іншыя дадзеныя ў форме пратаколу ўчынілі ў такім нядбайным выкананні і стане, што іх нават няможна прачытаць.

Андрусь Цянюта выказаў шкадаванне ў тым , што супрацоўнікі міліцыі да гэтага часу не вывучылі Правілы запаўнення пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях і іх копій, просіць накіраваць у свой адрас копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні напісаную супрацоўнікам, якога хаця б навучылі трымаць асадку ў руках.

Акрамя таго, сустраршыня Маладога Фронту просіць даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікаў міліцыі ў частцы азнаямлення грамадзян з пратаколамі аб адміністрацыйных правапарушэннях, у тым ліку з іх правамі і абавязкамі па пошце.

Па факце нечытабельнага запаўнення супрацоўнікамі міліцыі пратаколу аб адміністрацыйным правапарушэнні Андрусь Цянюта просіць правесці сярод супрацоўнікаў міліцыі адпаведную вучобу.

Нагадаем, што Андусь Цянюта, разам з Станіславам Булам былі затрыманыя 16 лістапада за расклейку інфармацыйных улётак антыалкагольнага зместу. Затрыманных актывістаў пратымалі ў РАУС Савецкага раёна г.Гомеля каля двух гадзін, без складання пратаколу. Пад час затрымання Андрусём Цянютай былі пакінуты запісы ў кніге скаргаў. Актывістам не былі патлумачанны іх правы і кніга скаргаў не была выдадзенна па першаму патрабаванню.

Падзяліцца:

Каментары

  1. СослужЫвец (Dec 03, 2013:08:42)Адказаць

    Уберите позорище это, ни разу не прыгнувшее с парашютом.

    • Zmicier (Dec 04, 2013:01:05)Адказаць

      СаслужЫвец, а ты сам мо ляснуўся, калі парашут не адчыніўся? Бо хіба усе салдаты прыгалі з самалётаў? А хто ня прыгаў, гэта што — ганьбішча нашае?

      Не, СаслужЫвец, ты добра ляснуўся аб глебу. Мае спачуваньні.

  2. Алег Гаеўскі (Dec 04, 2013:13:31)Адказаць

    Уважліва назіраю за сэнсам і зместам дачыненняў паміж Апазіцыяй і Рэжымам (чыноўнікамі). Мне падабаецца, што мы ў вольным друку (Народная воля), на Белсаце, у заявах да чыноўнікаў пачалі са свайго боку рабіць выгляд, нібы жывем у сапраўднай нармальнай краіне, і, маўляў, некаторыя чыноўнікі ня ўмеюць па дзяржаўнаму сябе паводзіць (мы-та ведаем, што ўсе ня ўмеюць, бо набраныя на пасады не па ўму, а па за грошы адданасьці рэжыму). Барахтанні рэжыма ўсё дурнейшыя, бо няма і ня можа быць розуму ў няпраўды. Шкадую, што мы яшчэ не нарадзілі неабходнай і дастатковай колькасьці нашай культурнай эліты (выбітай цалкам нашымі ворагамі за доўгі перыяд нашага станаўлення як нацыі), але ўжо маем такіх як Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч і шмат іншых. Наша барацьба за вольную Беларусь — гэта сёння праца па адкрыццю вачэй народу. То працуйма!
    А на нанятых ды падманутых гоблінаў тыпу СослужЫвец не зьвяртайма ўвагі. Бо ня ведаюць, ШТО робяць.

  3. Zmicier (Dec 07, 2013:15:18)Адказаць

    А на нанятых ды падманутых гоблінаў тыпу СослужЫвец не зьвяртайма ўвагі. Бо ня ведаюць, ШТО робяць.
    ————————————

    Ведаюць яны, .Алег, ШТО твараць, ведаюць.