Затрыманы маладафронтавец Яўген Гуцалаў (абноўлена)

Затрыманы маладафронтавец Яўген Гуцалаў (абноўлена)

У Віцебску затрыманы маладафронтавец Яўген Гуцалаў. Зараз ён знаходзіцца ў РАУС Кастрычнінскага раёна горада Віцебска.

Актывіста затрымалі каля ЗАГСу падчас распаўсюду ўлётак у рамках кампаніі “Ігнор 2012”, пасля затрымання даставілі ў РАУС. Ён паспеў паведаміць гэта паплечнікам па тэлефону, зараз сувязі з ім няма.

На маладафронтаўца складзены пратакол, пакуль невядома паводле якога артыкулу. Заўтра, 4 ліпеня, яго будуць судзіць у судзе горада Віцебска, суду Яўген будзе чакаць у ІЧУ.

Падзяліцца:

Каментары