Затрыманыя Васільеў і Крэмянецкі (АДНОЎЛЕНА)

Затрыманыя Васільеў і Крэмянецкі (АДНОЎЛЕНА)
Па вяртанні з вяселля Мікалая Дземідзенкі быў затрыманы Раман Васільеў. Машыну, у якой ехаў  у сталіцу Васільеў, спынілі на выездзе з Мёраў, а хлопца затрымалі. Побач з кавярняй, дзе адзначалі вяселле, затрымалі і маладафронтаўца Змітра Крэмянецкага. 
На абодвух хлопцаў склалі пратаколы па арт.17.1 КпАП — быццам бы за лаянку матам. Суд адбудзецца ў панядзелак  у Мёрах.
Такім чынам адбылося чарговае прэвентыўнае затрыманне актывістаў перад традыцыйнай акцыяй “Дзяды”, якая мае прайсці 28 кастрычніка.
Нагадаем, Раман Васільеў цягам 2012 г. правёў у ІЧУагулам 107 сутак.

Падзяліцца:

Каментары