16.05. Затрыманы Яроменак, Сяргей, Пратасевіч

16.05. Затрыманы Яроменак, Сяргей, Пратасевіч

Увечары 16 траўня ў розных месцах Менску пры розных абставінах былі затрыманы трое маладафронтаўцаў — Уладзімер, Павал і Раман.

А палове на 11-ую гадзіну вечара паплечнікаў агаломшыла навіна аб затрыманьні  Уладзімера Яроменка. Акалічнасці дагэтуль высвятляюцца, нагода затрымання і дакладны час затрымання невядомыя. Актывіст даслаў SMS-паведамленне, што зараз яго вязуць з Фрунзэнскага РАУСу ў ЦІП на Акрэсціна.

Бліжэй да 23:00 маладафронтавец Павал Сяргей паспеў паведаміць, што да яго ў кватэру нехта ломіцца. Праз лічаныя хвіліны тэлефон актывіста перастаў адказваць на званкі.

Апоўначы, вярнуўшыся дахаты, пра сваё затрыманне распавёў Раман Пратасевіч. Маладарофронтавец ладзіў акцыю ў межах кампаніі “Горад наш!” недалёка ад Кастрычніцкай плошчы. Пасля замацавання сцягу на будынку, хлапца схапілі людзі ў цывільным. Па дарозе ў РАУС маладафронтаўца моцна збілі. Пад вокам фігнал, левая нага амаль не працуе. Хлопца забраў дахаты бацька а паўначы.

Нагадваем, што на днях прайшлі суды над Зьмітром Крэмянецкім, Міколам Дземіденкам і Раманам Васільевым. Хлопцы атрымалі ад 10 да 12 сутак за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на Нямізе ў гадавіну ганебнага рэферэндума аб змене нацыянальнай сымболікі на савецкую.

Падзяліцца:

Каментары