Затрыманы Зміцер Дашкевіч

Затрыманы Зміцер Дашкевіч

Пра гэта паведаміла яго жонка Наста Дашкевіч. Наста дадала, што патэлефанавала ў міліцыю і заявіла пра выкраданне мужа.

Дашкевіча выкралі невядомыя ў цывільным, калі ён выйшаў са свайго пад’езду. Далей, 10-15 чалавек у цывільным гвалтам зацягнулі актывіста ў белы бусік і з’ехалі ў невядомым кірунку.

Нагадаем, сёння «Малады Фронт» меў намер правесці акцыю каля расійскай амбасады, прысвечаную Аршанскай бітве. Акцыя мае лозунг «Атрымалі пад Воршай, атрымаеце і пад Веткай!».

«Народзе, тады толькі зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжо не будзе!» — напісаў лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч. — Таму мы заклікаем адзначыць 502-ю гадавіну Бітвы пад Воршай — Дзень беларускай вайсковай славы! Нагадаем Расіі, што яе чакае, калі яна паспрабуе рэалізаваць у Беларусі свае імперскія комплексы».

 

Падзяліцца:

Каментары