Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

Чэкісты не нагуляліся ў дзяцінстве…

У Менску затрыманы маладафронтавец Зміцер Крамянецкі, які меўся прыняць перададзеныя з Горадні ЛЯЛЬКІ ДЛЯ МАЦІ І ЖОНАК ПАЛІТВЯЗНЯЎ. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць праз смс Насце Палажанцы.

Выключнае па  цынізму і безпадстаўнасці здарэнне адбылося сёння ў Менску ў другой палове дня, хутчэй за ўсё ў раёне аўтавакзала “Усходні”. Перададзеныя ў Менск лялькі былі зробленыя актывістамі горадзенскага  МФ для жонак і маці палітвязьняў, і меліся быць перададзеныя менавіта ў Дзень маці, які святкуецца акурат сёння.

Месцазнаходжанне хлопца пакуль высвятляецца, мажліва гэта РАУС Ленінскага раёну.

19.30

У РАУСе Ленінскага раёна адказваюць, што Крамянецкі да іх не паступаў.

Маладафронтаўцы нягледзячы ні на што абходзяць сем’і палітвязняў з віншаваннямі і пачастункамі.

21.00

Зміцер крамянецкі выпушчаны з Ленінскага РАУСа. Са словаў хлопца, каля аўтавакзалу “Усходні” яго затрымалі тры чалавекі ў цывільным, пасля чаго даставілі ў Ленінскі РАУС “для высвятлення асобы”. Пакет з лялькамі для сваякоў палітзняволеных быў канфіскаваны нібыта для “даследвання”.

Што ж, вельмі сімвалічна: на тле новых паўнамоцтваў, нададзеных КДБ, сілавікі паказалі свой сапраўдны ўзровень: абкрадаць жанчын, гуляцца ў лялькі…

 

Падзяліцца:

Каментары

  1. Ганна (Oct 14, 2011:22:51)Адказаць

    Ну цяпер зразумела чаму мы сення на малітве каля Чырвонага касцела апынуліся ў такой аблозе — амапаўцы, міліцыянты Маскоўскага РАУСА, міліцыянты ГУВД, усе начальства, відэакамеры. Сення ахоўвывалі малітоўнікаў, як ніколі, па вышэйшаму разраду. Наверна думалі, што зараз маладафронтаўцы лялькі падастаюць. Ленінскі РАУС не ўсе забраў, ды і чаму толькі міліцыянты Ленінскага РАУСа павінны ў лялькі гуляць, а як жа астатнія — яны ж без лялек нікуды не годныя,ну які ж міліцыянт, ці гэбіст без лялек? Цьфу! Як усе гэта агідна, брыдка? Куды ж гэтыя мужыкі скаціліся, ніякага гонару, адзін сорам застаўся!

  2. Ales (Oct 14, 2011:23:11)Адказаць

    Можна было “Ганна” і не падпісваць, па стылю ж ясна))))

  3. Ales (Oct 14, 2011:23:13)Адказаць

    Можна было аўтара каментара і не падпісваць — па стылі ясна))))
    Гануля, ЖЖОШ!!!

  4. Ales (Oct 14, 2011:23:27)Адказаць

    Гануля, ЖЖОШ!)

  5. дмитрий (Oct 14, 2011:23:48)Адказаць

    так и живём, но зато они сказалс, что наши куклы себе в отделе на новый год повесят)))

  6. дмитрий (Oct 14, 2011:23:49)Адказаць

    так и живём, но зато они сказалс, что наши куклы себе в отделе на новый год повесят)))

  7. Альгуня (Oct 14, 2011:23:57)Адказаць

    Вообще-то я предлагаю написать заяву в этот отдел, чтобы они вернули мою (!!!)собственность. И по закону они обязаны это сделать 😉

  8. дмитрий (Oct 15, 2011:00:01)Адказаць

    в нашей стране нет закона…

  9. Альгуня (Oct 15, 2011:00:02)Адказаць

    согласна, но пісьменное заявление принять они обязаны и также письменно дать ответ- тоже.

  10. дмитрий (Oct 15, 2011:00:06)Адказаць

    я напишу в любом случае — куклы мне очень понравились, спасибо авторам

  11. Альгуня (Oct 15, 2011:00:15)Адказаць

    Пожалуйста ;))))

  12. ales (Oct 15, 2011:00:22)Адказаць

    ну дык стараліся!)))

  13. abaronca (Oct 15, 2011:00:27)Адказаць

    Дзякуй за лялькі! Дзякуй Зьміцеру ) Дзякуй камітэтуНедзяржаўнайНебяспецы за тое, што так афігенна разрэкламавалі нашыя лялечкі і гарадзенскія ручанькі 🙂

    Свабоду Лялькам! )

  14. abaronca (Oct 15, 2011:00:28)Адказаць

    Дзякуй за лялькі! Дзякуй Зьміцеру ) Дзякуй камітэтуНедзяржаўнайНебяспецы за тое, што так афігенна разрэкламавалі нашыя лялечкі і гарадзенскія ручанькі 🙂

    Свабоду Лялькам! )

  15. Альгуня (Oct 15, 2011:00:37)Адказаць

    Отрицательный результат — тоже результат. И не всегда плохой :)))