Затрыманы Зьміцер Крэменецкі

Затрыманы Зьміцер Крэменецкі

Сёньня каля 15.00 зьнік Зьміцер Крэменецкі. Хлопец не адказваў на тэлефанаваньні, але зь ягонага нумара невядомыя адпраўлялі смс-паведамленьні намесьніку старшыні МФ Мікалаю Дземідзенка, спрабуючы прызначыць месца сустрэчы.

Пазьней Зьміцер здолеў паведаміць праваабаронцам праз свайго знаёмага, што ён затрыманы й знаходзіцца ў Цэнтральным РАУСе. Падрабязнасьці затрыманьня невядомыя. Верагодна, заўтра Зьмітра чакае суд.

Падзяліцца:

Каментары