Затрыманныя ўдзельнікі жалобнай акцыі ў Смаргоні

Затрыманныя ўдзельнікі жалобнай акцыі ў Смаргоні

У Смаргоні акцыя памяці Лапіцкага скончылася затрыманнямі мастакоў і  жыхароў.

У Смаргоні раніцай 2 верасня адзначаліся ўгодкі дня нараджэння кіраўніка Смаргонска-Вілейскага незалежніцкага падполля Расціслава Лапіцкага (1928–1950), які быў расстраляны ў 1950 г.

Валянцін Варанішча, Генадзь Драздоў, Алесь Цыркуноў, Алесь Пушкін, Уладзімір Шульжыцкі разам з сябрамі суполкі «Пагоня» наведалі праваслаўны храм, дзе быў замоўлены малебен у памяць аб бязвінна забітым юнаку.

Па заканчэнню службы яны  з карцінамі прайшлі да помніка Францішку Багушэвічу, што знаходзіцца ў гарадскім парку. У парку ўдзельнікі выставілі карціны для прагляду мінакоў.

Напачатку за ўдзельнікамі акцыі супрацоўнікі Смаргонскага РАУСу проста назіралі. Пасля паўгадзіннага знаходжання ў парку, жалобная акцыя з карцінамі вырушыла ў бок дома Валянціна Варанішчы. Праз трыста метраў удзельнікі акцыі былі затрыманыя супрацоўнікамі РАУСу.

Як паведамляе “Наша Ніва”, ноч затрыманыя правядуць у пастарунку, а ў панядзелак над удзельнікамі акцыі адбудзецца суд. Мастакам прад’яўленна абвінавачванне паводле ўдзелу ў несанкцыянаванай акцыі.

Фота Алеся Дзергачова

 

Падзяліцца:

Каментары