Заўтра адбудзецца суд за ўшанаваньне памяці забітых ва Ўкраіне

Заўтра адбудзецца суд за ўшанаваньне памяці забітых ва Ўкраіне

17 красавіка ў гомельскім судзе Цэнтральнага раёну адбудзецца суд па адміністрацыйных справах сустаршыні “МФ” Андруся Цянюты, актывістаў Станіслава Булы і Натальлі Крывашэй.

Гомельскіх маладафронтаўцаў вінавацяць у парушэньні арт. 23.34 КаАП Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і правядзеньне несанкцыяванага масавага мерапрыемства. Яшчэ 22 лютага іх затрымалі каля памятнага знаку “нулявы кіламетр” у Гомелі, дзе яны зьбіраліся ўскласьці кветкі, запаліць зьнічкі і ўшанаваць памяць тых, хто ахвяраваў жыцьцём дзеля Ўкраіны.

Першапачаткова складзеныя пратаколы ў працэсе неаднаразова зьмянялі, а ў суд запрасілі не позвамі, а праз СМС, напярэдадні разгляду справы.

Падзяліцца:

Каментары