Сёння Севярынец атрымае накіраванне на “працаўладкаванне”

Сёння Севярынец атрымае накіраванне на “працаўладкаванне”

Лідару БХД Паўлу Севярынцу, які асуджаны за леташнія падзеі Полошчы да трох гадоў “хіміі”, не даюць дазвол на працаўладкаванне згодна прапанаве “Хрысціянскай дзелавой ініцыятывы”.

Яна атрымала адказ на свой зварот у Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС Беларусі, у якім гаворыцца, што «пытанне пра месца працаўладкавання Севярынца будзе разглядацца толькі пасля яго прыбыцця ў канкрэтную папраўчую ўстанову адкрытага тыпу і пастаноўкі на ўлік”.

Павел Севярынец паведаміў, што існуе іншая практыка працаўладкавання асуджаных на “хімію”:

— Мяне не ўладкоўваюць на тую працу, якую прапанавала “Хрысціянскай дзелавая ініцыятыва”. Відавочна, яны падабралі нейкі свой варыянт. Заўтра яны выклікаюць мяне ў інспекцыю і там, відаць, патлумачаць, куды накіруюць. Таму што ў адказе, які прыйшоў на імя кіраўніка “Хрысціянскай дзелавой ініцыятывы” было пазначана, што ўсе прапановы будуць разглядацца па маім прыбыцці ва ўстанову адбывання пакарання. Хаця ўсе “хімікі” ведаюць, што прынёс паперу, дзе ты працаўладкаваўся, туды цябе і накіроўваюць.

У панядзелак, 8 жніўня, а 10-й гадзіне Паўла Севярынца выклікаюць у інспекцыю Дэпартамента выканання пакарання горада Віцебска. І тады, відавочна, стане вядома, куды накіруюць лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі на так бы мовіць “працоўнае перавыхаванне”.

Васіль Кроква, Радыё Рацыя.

Фота kurjer.info

Падзяліцца:

Каментары