Заўтра ўлады дадуць адказ па мерапрыемству “Чарнобыльскі Шлях”

Заўтра ўлады дадуць адказ па мерапрыемству “Чарнобыльскі Шлях”

  Аднаму з прадстаўнікоў аргкамітэта мерапрыемства “Чарнобыльскі Шлях — 2012”, Мікалаю Дземідзенка, патэлефанавалі сёння раніцай з Менгарвыканкама і папрасілі прыйсці заўтра, каб атрымаць адказ на заяўку.

Такім чынам, заўтра стане вядома афіцыйная рэакцыя уладаў на акцыю апазіцыі прымеркаваную да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС) у 1986 годзе.

Нагадаем, заяўка была пададзена 10 красавіка, арганізатары просілі дазволіць збор на пляцоўцы каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук з 18:00 да 18:30. Потым плянуецца шэсьце па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе з 19:30 да 20:30 пройдзе жалобны мітынг. На заканчэньне акцыі яе ўдзельнікі пройдуць да Чарнобыльскай капліцы, дзе запаляць зьнічкі і пакладуць кветкі ў памяць аб ахвярах трагедыі.

У аргкамітэт увайшлі  прадстаўнікі Партыі БНФ, Руху «За Свабоду», Беларускага Руху, АГП, «Гавары праўду», Маладога Фронту, партыі «Справядлівы Свет», Еўрапейскай Беларусі, грамадскага аб’яднання «Экадом».

Падзяліцца:

Каментары