Завяршыўся візіт дэлегацыі Маладога Фронту ў Нарвегію

Завяршыўся візіт дэлегацыі Маладога Фронту ў Нарвегію

18 кастрычніка 2011 году завяршыўся афіцыйны візыт дэлегацыі Маладога Фронту (Беларусь) у Каралеўства Нарвегію.

Афіцыйнай нагодай для запрашэння прадстаўнікоў Маладога Фронту ў Нарвегію быў чарговыз’езд партнераў МФ – моладзі Хрысціянскіх дэмакратаў (моладзевае крыло Хрысціянска-дэмакратычнай партыі Нарвегіі).

Але дзякуючы нарвежскаму боку, пяцідзенны візіт у Нарвегію атрымаўся не толькі прадстаўнічым, але і інфармацыйным.

Прадстаўнікі Маладога Фронту мелі шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі Міністэрства замежныхсправаў, з кіраўнікамі Нарвежскага Хельсінскага камітэту, з журналістамі.

Таксама адбыліся перамовы з лідарам партыі Хрусціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF) Кнутам Арылдам Харэйдэ, падчас каторых маладафронтаўцы распавялі пра сітуацыю ў Беларусі і пра праблемы палітзьняволеных, сярод якіх лідар Маладога Фронту Зміцер Дашкевіч.

Лідарпартыі Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF) выказаў словы падтрымкі і падзякі маладафронтаўцам і папрасіў перадаць усім беларусам, якія змагаюцца за дэмакратыю і правы чалавека, што верыць уперамогу дэмакратыі ў Беларусі бліжэйшым часам. “Беларусь  варта лепшай долі, мы салідарныя з вамі”- падкрэсліў спадар Кнут Арылд Харэйдэ (Knut Arild Hareide).

На з’ездзе моладзі Хрысціянскіх дэмакратаў з дакладам аб палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі выступіў міжнародны сакратар Маладога Фронту Валер Мацкевіч.

У сваім дакладзе Валер Мацкевіч звярнуў асаблівую увагу на праблему палітычных зняволеных у краіне, і ў звязку з гэтым заклікаў сваіх нарвежскіх калег быць больш прынцыповымі ў дачыненні да афіцыйнага Менску.

Кіраўнік міжнароднага Аддзелу Маладога Фронту Валер Мацкевіч разам са спадаром Кнутам Арылдам Харэйдэ (Knut Arild Hareide), старшынём партыі Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrF).

Выступ Валерыя Мацкевіча на кангрэсе моладзі Хрысціянскіх Дэмакратаў Нарвегіі (KrFU).

 Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі са спадарыняй Бэрыт Ліндэман (BeritLinderman), кіраўніком інфармацыйнага аддзелу і дарадцай Нарвэжскага Хельсінскага Камітэту.

 

18.10.2011 г.
Прэсавая служба Маладога Фронту

Падзяліцца:

Каментары