Збіраем грошы на лячэнне дзяўчынкі Анарыны

Збіраем грошы на лячэнне дзяўчынкі Анарыны

Сябра БХД з Ліды Іосіф Раманцэвіч збірае грошы на лячэнне дачкі Анарыны. 2 з паловай гады таму 14-гадовая Анарына Раманцэвіч у выніку дзіцячай трагедыі была скінутая з 5-га паверха.

Дзяўчынка выжыла, але атрымала цяжкі пералом пазваночніка, пашкоджанне ныркі і лёгкага ды шматлікія іншыя траўмы унутраных органаў. На лячэнне і рэабілітацыю ёй патрабуецца каля 10 тыс. $ (не менш за 60 мільёнаў беларускіх рублёў). Просім адгукнуцца ўсіх неабыякавых людзей і пералічыць грошы на дабрачынныя рахункі для лячэння дзяўчынкі. 

Іосіф Раманцэвіч распавёў прэс-службе БХД, што трагедыя адбылася з удзелам аднакласнікаў дачкі. Следства ішло 16 месяцаў, але да вылучэння абвінавачвання так і не дайшло. Раманцэвіч пісаў ва ўсе інстанцыі, закідваў лістамі Генеральную пракуратуру і Адміністрацыю прэзідэнта. Выніку няма.

“Экспертнае заключэнне паказала 50 на 50: ці дачушку маглі выкінуць, ці яна магла выпасць сама. Калі праз нейкі час да дачкі вярнулася памяць, яна распавяла, што 2 аднакласніцы проста ўзялі яе пад пахі і за ногі ды выкінулі ў акно. Але што адбылося там насамрэч, да гэтага часу невядома. Можа, проста хацелі папужаць. А дачка стала інвалідам. Яна дагэтуль не адчувае ног, перасоўваецца ў інвалідным вазочку і мае іншыя шматлікія праблемы са здароўем” — распавядае Іосіф Раманцэвіч.

Ягоная жонка Галіна дадае: “Не важна, што адбылося, проста дзіцячая трагедыя. Галоўнае зараз зрабіць усё, каб Анарына ачуняла. Яна не хоча нават фатаграфавацца ў інвалідным вазочку, спадзяецца ўстаць на ўласныя ногі”.

У выніку шэрагу найскладанейшых аперацыяў удалося больш-менш аднаваіць фунцыянаванне ўнутраных органаў. У пазваночнік дзяўчынкі быў устаўлены трансплантан, але ён адыйшоў. Тэрмінова патрэбная аперацыя на пазваночніку і працяглая рэабілітацыя.

Сябры БХД просяць ўсіх неабыякавых людзей дапамагчы сабраць грошы на лячэнне Раманцэвіч Анарыны Іосіфаўны пасля трагедыі.

Дабрачынныя рахункі адкрытыя ў філіяле №413 — г.Ліда, вул.Савецкая, 17; УНП 500191715; МФО 152101696:

— для беларускіх рублёў дабрачынны рахунак №000031 у філіяле № 413

— для даляраў ЗША дабрачынны рахунак №000061 у філіяле № 413

Прызначэнне плацяжа: Для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Раманцэвіч Галіны Іосіфаўны для лячэння дачкі Анарыны.

http://bchd.info

Падзяліцца:

Каментары