Здрада ці здаровы сэнс ?

Здрада ці здаровы сэнс ?

Ўчорашнія падзеі ў Кіеве выклікалі ў мяне шквал эмоцый і паднялі пытанне:

Ці правільна павялі сябе лідэры апазіцыі, якія не падтрымалі Народны бунт — а спрабавалі супакоіць людзей і назвалі Рэвалюцыю “правакацыяй”?

Дзеянні ўкраінскіх палітыкаў нагадалі падзеі Плошчы 2010. Ніхто не хоча браць на сябе адказнасць — усе чакаюць саступак ад урада , не зрабіўшы ніякіх дзеянняў . Людзі на Майдане стаялі два месяцы : мёрзлі і чакалі , чакалі і верылі ў тое , што гэтае стаянне дасць вынік. За гэты час простыя актывісты зразумелі тое, што не хочуць разумець Клічко і кампанія . Дыктатура не здасца , ня ўцячэ подлая хунта , не аддасць ўладу народу . Уладу трэба забіраць самім , магчыма коштам крыві і нават жыццямі людзей! Ва Украіне знайшліся героі, якія гатовыя прынесці гэтую ахвяру , людзі паклалі свае лёсы на алтар свабоды . А што зрабілі так званыя «лідэры» ? Мала таго, што не падтрымалі , так і яшчэ назвалі герояў правакатарамі ! Бессэнсоўнае стаянне на плошчы — правакацыя! Калі ж Януковіч прапанаваў чарговы фарс пад назвай «Круглы стол» палітыкі проста збеглі на перамовы , кінуўшы тых,  хто ім верыў і ішоў за імі , кінулі адзін на адзін з Беркутам. Кітайскі палкаводзец Сун — ДЗЫ казаў, што на перамовы варта ісці толькі ў адным выпадку — каб выйграць час для перагрупоўкі войскаў. Шкада , што Віця ведае тое, што невядома геніяльным ліберастам . Калі ішлі бессэнсоўныя перамовы ў Кіеў рушылі войскі з усёй Украіны. Гэтыя лідэры зноў не распачалі дзеянняў , простыя актывісты заблакавалі шлях бронетэхніцы і салдатам, сваімі машынамі і целамі.

Я ганаруся Украінай і па -добраму зайздросшчу мужнасці простага народа. Ім не патрэбныя лідэры — для іх гэта хутчэй непазбежная перашкода. Людзі стаяць адзін за аднаго , змагаюцца за свабоду , не ўцякаюць і не шукаюць вінаватых. Яны проста робяць што павінны : адстойваюць свабоду для сваёй Радзімы.

Дык ці патрэбны нам адзіны кандыдат , або « разумныя лідэры» ? Няма патрэбы! Трэба проста прыгадаць,  што мы людзі , прыгадаць,  што мы адзін народ. Дваццаць гадоў душаць нашу свабоду , але яна па- ранейшаму жыве ў сэрцах і марах многіх Беларусаў . “Толькі той варты жыцця і свабоды , хто кожны дзень за іх ідзе на бой” — так сказаў яшчэ Гётэ . Паверце,  нічога з тых часоў не змянілася. Украінцы даказваюць нам усім сваё права на свабоду сваімі дзеяннямі , а мы моўчкі прадаем краіну за спакойнае існаванне. Нічога не зменіцца , пакуль мы будзем пратэставаць у інтэрнэце , ды раз у пяць гадоў моўчкі стаяць на Плошчы.

Зьмiцер Юшкевiч

Падзяліцца:

Каментары