Здзяцінелі… піша Алесь Няўвесь

Здзяцінелі… піша Алесь Няўвесь

У маладафронтаўца Зміцера Камянецкага, як мы пісалі раней,  супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі лялькі, якія меліся стаць падарункам для жанок і дачок палітвязняў, і да гэтага часу не вярнулі…

Сцягі, лістоўкі і шчыты

Пад час нацдэмаўскае акцыі

Выхопліваюць з рук “мянты”

І падвяргаюць канфіскацыі.

Калі нацдэм ты гарадскі

Ці атабарыўся на хутары,

“Заныкаць” могуць “менцюкі”

Мабільнікі або кампутары.

І пад зямлёй, і на зямлі

Яны заўжды шукалі-рыскалі…

(Вось толькі бомбу не знайшлі,

Закладзеную тэрарыстамі)

І ўсё прыкметней іх рэгрэс —

Расце нарывам гнойным з прышчыка:

Цяпер да лялек інтарэс

Узнік у пінкертонаў-сышчыкаў…

Ну што сказаць на гэты конт?

Прынамсі, тут карціна ясная:

Міліцыянты не на “понт”

Бяруць той моладзевы фронт —

У іх жа дзеці ёсць уласныя…

Таксама цацкі трэба ім,

Каб бавіць час паміж урокамі.

А грошай не стае зусім…

Хай забаўляюцца “рэчдокамі”!

Дый самі, мусіць жа, “мянты”,

Хоць скроні, мовіць так, у інеі,

“Гуляюцца”

У час пусты —

Яны на старасці здзяцінелі…

 

Паводле газеты “Свабодные новости+”

Падзяліцца:

Каментары