Малады Фронт гэта
ФОТА
АРХІЎ
ГУМАР
ВЫДАНЬНІ МАЛАДОГА ФРОНТУ
ЛЮСТЭРКІ САЙТУ

Лічыльнікі

Каталог TUT.BY
Rating All.BY

На галоўную
У ЖЛОБІНЕ НА МАЛАДАФРОНТАЎЦА СПРАБУЮЦЬ ЗАВЕСЬЦІ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ

На жлобінскага актывіста Маладога Фронту Эдварда Зелянкова спрабуюць завесьці крымінальную справу паводле графіці на будунках гораду "За свабоду!", "За Мілінкевіча!".

Як мы паведамлялі раней Эдвард быў выкліканы на адміністратыўную камісію райвыканкаму Жлобіна. Але калі ён сёньня там зьявіўся, то яму паведамілі, што матэрыялы ягонае справы запатрабаваў да сябе кіраўнік жлобінскага КДБ спадар Церахаў, каб вывучыць іх на наяўнасьць складу злачынства па крымінальным кодэксе.

Па словах Эдварда ў мясцовы КДБ ужо выклікалі некалькі ягоных сяброў, у каторых цікавіліся пра ягоную асобу і пра дзейнасьць МФ у Жлобіне.

[13 сакавіка 2006]
Прэс-служба Маладога фронту