Жодзіна: Свабоду палітвязьням!

Жодзіна: Свабоду палітвязьням!

Расьцяжка “Свабоду палітвыязьням!” зьявілася ў Жодзіна.

Маладафронтаўцы заклікаюць да неадкладнага вызваленьня й рэабілітацыі ўсіх палітзьняволеных ды асуджаных паводле несправядлівых прысудаў.

“Мы абяцаем і далей працягваць такія акцыі, пакуль у нашай краіне ёсьць палітычныя вязьні, — апавядаюць жодзінскія маладафронтаўцы. — Мы абавязаны даносіць да грамадзтва, што ў Беларусі ўсё насамрэч ня так, як паказваюць па ТБ, што ёсць шмат праблемаў, галоўная зь якіх — людзі, арыштаваныя за тое, што гэтыя праблемы спрабуюць вырашыць.”

Нагадаем, пасьля масавых арыштаў, каторыя пачаліся 19 сьнежня 2010 г, за кратамі апынуліся некалькі дзесяткаў актывістаў дэмакратычнага руху.

У цяперашні момант у зьняволеньні за кратамі застаюцца лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, два экскандыдаты на прэзыдэнта — Мікалай Статкевіч, Андрэй Саньнікаў ды іншыя прадстаўнікі апазыцыйнага руху.

Падзяліцца:

Каментары