Жонак Статкевіча й Саньнікава павіншавалі з днём маці

Жонак Статкевіча й Саньнікава павіншавалі з днём маці

З днём маці павіншавалі маладафронтаўцы 14 кастрычніка маці ды жонак палітычна зьняволеных.

Дзень быў азмрочаны цынічным і беспадстаўным затрыманьнем у Менску маладафронтаўца Зьмітра Крамянецкага ды канфіскацыяй падарункаў. Замест заплянаваных лялек актывісты падаравалі кветкі сваякам зьняволеных экс-кандыдатаў на прэзыдэнта.

14 кастрычніка падарункі атрымалі жонка й маці Андрэя Саньнікава ды жонка Мікалая Статкевіча

Пакет з лялькамі для сваякоў палітзняволеных канфіскавалі супрацоўнікі сілавых структураў нібыта для “даследвання”. Антынародны рэжым фактычна адбраў у сьвяточны дзень падарункі ў жанчынаў. Маладафронтаўцы спадзяюцца, што адабраныя лялькі будуць вернуты ў хутчэйшы тэрмін ды ў непашкоджаным стане.

Лялькі для маці й жонак незаконна арыштаваных падрыхтавалі дзяўчынкі з гарадзенскага Маладога Фронту. У славянскай народнай традыцыі лялька-”званочак” вешалася ў хаце калі муж ці бацька зыходзіў на вайну. На думку маладафронтўцаў, у выпадку з палітвязнямі сітуацыя шмат у чым падобная.

Падзяліцца:

Каментары

  1. abaronca (Oct 15, 2011:00:24)Адказаць

    Даня сумны, таму што не прынеслі машынку 🙂

  2. Ivan (Oct 15, 2011:14:59)Адказаць

    red eye tool используйте)

  3. Мишок (Oct 16, 2011:02:37)Адказаць

    Мыша жынтыльмен=)