Жукоўскі, Цянюта і Шаўчэнка абвясьцілі галадоўку

Жукоўскі, Цянюта і Шаўчэнка абвясьцілі галадоўку
У гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня галадаюць  Кастусь  Жукоўскі, Андрэй Цянюта і грамадзкі актывіст Зьміцер Шаўчэнка. Пра гэта БелаПАН паведаміў былы сукамэрнік аднаго з арыштаваных, які сёньня вызваліўся з ізалятара.
Па яго словах, апазыцыянэры толькі п’юць ваду і сокі, якія ім перадаюць.У ІЧУ БелаПАН пацьвердзілі, што Жукоўскі галадае, але пра астатніх арыштаваных адмовіліся даваць інфармацыю, спасылаючыся на тое, што не абавязаныя гэта рабіць і інфармуюць толькі сваякоў.

Шаўчэнка абвясьціў галадоўку пасьля абвяшчэньня рашэньня суда 19 верасьня. Малады чалавек быў затрыманы 17 верасьня за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў аб плянаванай на 21 верасьня акцыі маўклівага пратэсту. 19 верасьня суд пакараў яго арыштам на 15 сутак за парушэньне парадку правядзеньня масавага мерапрыемства.

На 10 сутак арыштаваны актывіст міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Андрэй Цянюта, затрыманы за распаўсюд інфармацыйных матэрыялаў пра «Народным сходзе».

У апазіцыцынага актывіста Кастуся Жукоўскага, які адбывае 15-суткавы арышт у гомельскім ІЧУ, зламаная нага.

http://www.svaboda.org са спасылкаю на БелаПАН

Падзяліцца:

Каментары