Жыхару Маладзечна зламалі нос і руку за фота расцяжкі «Байкот»

27.09.2012:09:56
0
1 319
Навіны
,
Жыхару Маладзечна зламалі нос і руку за фота расцяжкі «Байкот»

Маладзечанец Яўген Матусевіч паведаміў Радыё Свабода, як пацярпеў за два дні да «выбараў».

«Байкот» — такі надпіс з’явіўся ў нас у Маладзечне на вуліцы Касманаўтаў напярэдадні «выбараў». У пятніцу, 21 верасня, я быў на гэтай вуліцы і сфатаграфаваў расцяжку з заклікам да байкоту, як раптам мяне ўзялі пад рукі два моцныя чалавекі ў цывільным, завялі за кут, заламалі рукі і збілі. Білі моўчкі, нічога не тлумачылі. Вулічныя хуліганы так не дзейнічаюць. У выніку ў мяне зламаныя нос і рука. Са збіццём я звяртаўся да доктара, а 25 верасня напісаў заяву ў міліцыю. Там сказалі, што будуць шукаць, хто гэта зрабіў», — расказаў малады чалавек.

nn.by

Падзяліцца:

Каментары