Зьявіліся аўдыёдыскі з сьпевамі Алеся Чаркашына

Зьявіліся аўдыёдыскі з сьпевамі Алеся Чаркашына

Маладафронтаўцы падрыхтавалі аўдыёдыск з студыйнымі запісамі, куды ўвайшлі ў тым ліку два аўтарскія запісы сьпевы Алеся.

6 кастрычніка прыпадае 40 дзён са дня сьмерці Чаркашына. У гэты дзень на сядзібе БНФ у Мінску а 18:00 адбудзецца вечар памяці Алеся Чаркашына (Ales Zmagar, “Тарас”), Запрашаем усіх сяброў, знаёмых Алеся, усіх, каго смерць гэтага мужнага маладога беларуса не пакінула абыякавым, у каго ў сэрцы гучыць “Не здавайся! Бог з табою. Ты не адзін!”

Кружэлку можна будзе замовіць, звярнуўшыся на адрэсу press.mfront@gmail.com Грошы атрыманыя ад распаўсюду кампакт-дыскаў МФ накіруе на помнік Алесю Чаркашыну у Берасьці.

Падзяліцца:

Каментары