З’явіўся матывацыйны ролік “Ваяра”

З’явіўся матывацыйны ролік “Ваяра”

Вайскова-патрыятычны клуб “Ваяр” апублікаваў матывацыяны ролік, заснаваны на відэа з трэнеровак і вышкалаў.

Пра гэта гэта паведамілі сябры клубу. Ролік быў размешчаны на адмысловай новастворанай старонцы http://vajar.club/ і ў суполцы Facebook арганізацыі. 

Відэа пад назваю”Партызаны Беларусі на варце межаў Бацькаўшчыны!”, працягласцю 44 секунды, у сціслай форме паказвае публічна даступныя кадры з трэнеровачных сбораў клубу. 

Мэта роліка заклікаць неабыякавых да абароны незалежнасці Бацькаўшчыны, прыцягнуць увагу да патэнцыйных небяспекаў унутраных і вонкавых. Па словах “Ваяроў”, яны ўважаюць сябе за нашчадкаў партызанаў і будуць працягваць нацыятворчую абарончую дзейнасць, як заклікаў нас рабіць Максім Танк 🙂

 

Ты сустрэнеш світаньня зару,
Сонца ўстане ізноў над табой;
Падымайся ж, ідзі, Беларусь,
Супроць катаў фашысцкіх у бой!

Блізкі дзень вызваленьня твайго,
А пакуль вораг топча палі,
Нашай помсты ўздымайся агонь
На усёй здратаванай зямлі:
Ў кожнай грудзе руін гарадоў,
У вугальлі папаленых хат
І ў грудзёх тваіх верных сыноў —
Гэта помста палае няхай!
Хутка Нёмнам, Дзьвіной і Дняпром
3 заняволенай нашай зямлі
Схлыне ў мора варожая кроў,
І ізноў зарунеюць палі.

Зноў свабоды і дружбы зару
Мы сустрэнем шчаслівай сям’ёй.
Падымайся ж, ідзі, Беларусь,
Супроць катаў фашысцкіх у бой!

// Максім Танк

Падзяліцца:

Каментары