Зьезд МФ працягнецца на другой сэсіі

Зьезд МФ працягнецца на другой сэсіі

Адбыўся VIII зьезд Маладога Фронту. Абмеркаваньні арганізацыйных пытаньняў выклікалі спрэчкі ды зацягнуліся, было прынята працягнуць вырашэньні на наступнай сустрэчы.

Дату другой сэсіі прызначыць абраны сёньня, 26 кастрычніка, адмысловы аргкамітэт. Няпростыя баталіі адбыліся паміж кансэрватыўным ды ліберальным крылом арганізацыі.

Зьезд МФНа зьездзе прысутнічала 58 дэлегатаў, а таксама госьці ды журналісты. Распачаўся зьезд беларускім рэлігійным гімнам «Магутны Божа». Перад абмеркаваньнямі з вітальным словам выступілі ганаровыя госьці ды былыя кіраўнікі арганізацыі Аляксей Шэйн, Сяржук Бахун, Павал Севярынец. Таксама з прамоваю выступіў Андрэй Кім.

Зьезд запатрабаваў рэабілітацыі ды вызваленьня палітычных зьняволеных: Аўтуховіча, Бяляцкага, Статкевіча, Лобава, Васьковіча, Аліневіча, Гайдукова, Дзядка і Пракапенкі, Лазара Парфянкова. Паводле прынятай зьездам другой рэзалюцыі, Эўразьвязу ня варта запрашаць Беларусь на саміт «Усходняга партнэрства» ў Вільні, пакуль у краіне знаходзяцца палітвязьні. Была выказана думка аб магчымых закліках да эканамічных санкцыяў.

Таксама была прынята рэзалюцыя аб каштоўнасным падмурку арганізацыі: дэлегаты зацьвердзілі, што дзейнасьць МФ несумяшчальная з прапагандай ідэяў, якія супярэчаць нацыянальным і хрысьціянскім каштоўнасьцям: таталітарных ідэалогіяў (камунізму, фашызму), ці маральнай разбэшчанасці (пьянства, наркаманіі, педафіліі, гомасэксуалізму). Актывіст, які прапагандуе падобныя ідэі, аўтаматычна губляе сяброўства ў Маладым Фронце.

Зьезд МФШто датычна кіраваньня арганізацыяй, Зьміцер Дашкевіч раней выказваў меркаваньне аб сыходзе з пасады старшыні. Палітычная барацьба мела разгарнуцца паміж Іванам Шылам, Міколам Дземідзенкам, Настай Дашкевіч ды Андрусём Цянютам. Зьезд мусіў абраць фармат кіраваньня арганізацыяй: старшыня і намесьнікі або некалькі сустаршыняў.

Быў абраны фармат чатырох сустаршыняў. На пасаду сустаршыні адразу быў прапанаваны зьняволены кіраўнік мінскага МФ Эдуард Лобаў. «Мы маем маральны абавязак перад нашым зьняволеным паплечнікам, адзначыць яго дзейнасьць і змагацца за яго вызваленьне» — завявіў Зьміцер Дашкевіч. Дэлегаты зьезду большасцю галасоў ухвалілі ідэю.

Зьміцер Дашкевіч, зьезд МФАсобнае абмеркаваньне ва ўдзельнікаў сустрэчы выклікала суполка МФ ЎКантакце. Было вырашана цэнзураваць яе ад допісаў, якія могуць супярэчыць мэтам арганізацыі ці выклікаць абразьлівыя пачуцьці ў актывістаў.

Далейшыя падзеі зьезду былі досыць нечаканымі.

Мікалай Дземідзенка выказаў прапанову галасаваць не за асобаў, а за каманды сустаршыняў. Супраць такой прапановы выступіў Зьміцер Дашкевіч: «Няправільна дамаўляцца з асобнымі кандыдатамі, маўляў, з тым буду працаваць, а з гэтым ня буду».

Іван Шыла  заявіў, што на зьездзе прысутнічаюць «завезеныя» дэлегаты — не актывісты арганізацыі, а сябры Андруся Цянюты й галасаваньне за кіраўнікоў арганізацыі ня будзе аб’ектыўным.

Андрусь Цянюта абвяргае словы Івана ды сьцьвярджае, што ўсе прысутныя ў залі зьяўляюцца рэгіянальнымі актывістамі арганізацыі, якіх Іван проста ня ведае, бо не працаваў у рэгіёнах.

Неўзабаве перад галасаваньнем за сустаршыняў Іван Шыла ўзяў самаадвод. За ім самаадвод узялі Мікалай Дземідзенка і Наста Дашкевіч. Прапанаваныя ў той момант на пасаду сустаршыняў Алесь Кіркевіч, Раман Васільеў і Уладзімер Яроменак таксама ўзялі самаадводы. Затое вылучыў сваю кандыдатуру Вадзім Белы (Сьветлагорск).

C7F93FB9-9111-4DAD-B9D6-24B13134CC43_mw640_mh331_sУрэшце пачалося таемнае галасаваньне за кандыдатаў на сустаршыняў, сярод якіх апынуліся Зьміцер Дашкевіч, Андрусь Цянюта і Вадзім Белы. У выніку сустаршынямі былі абраныя Зьміцер Дашкевіч, Андрусь Цянюта і вылучаны раней палітвязень Эдуард Лобаў.

Зрэшты, нават супернікі з розных крылоў МФ сыходзяцца ў меркаваньні, што зьезд прайшоў няблага і плюралізм ідэяў ды думак у выніку прывядзе да добрага, а не благога, бо толькі ў мёртвых арганізацыяў няма спрэчак.

На завяршэньне першай сэсіі зьезду дэлегаты прасьпявалі гімн «Пагоня».

Зьезд МФ, галасаваньнеУ аргкамітэт правядзеньня другой сэсіі зьезду ўвайшлі Іван Шыла, Мікола Дземідзенка, Наста Дашкевіч, Яўген Скрабец, Уладзь Яроменак, Раман Васільеў, Юля Вінаходава, Вадзім Белы, Станіслаў Рачкін (Горадня), Зьміцер Крэмянецкі. Да другой сэсіі зьезду мы падрыхтуем на сайце www.mfront.net інтэрвью з кожным удзельнікам сёньняшніх канфліктаў.

Тэкст: http://mfront.net
Фота: http://svaboda.orghttp://nn.byhttp://ampby.org

Падзяліцца:

Каментары