Зьезд Маладога Фронту пройдзе ў дзьве сэсіі

Зьезд Маладога Фронту пройдзе ў дзьве сэсіі

Малады Фронт правядзе першую сэсію IX зьезду руху ў бліжэйшую суботу, 12 верасьня 2015 года. На першай сэсіі плянуецца  заслухаць справаздачу цяперашняга кіраўніцтва ды абраць фармат і схему кіравання для новага. Пачатак Зьезду – аб 11-й, месца – Чарнышэўскага, 3а.

У суботу будзе сфармаваны склад Сойма МФ і Управы МФ.

На другой сэсіі, праз месяц, па выніках рэалізацыі пастаўленых задачаў будзе канчаткова зацьверджаны склад кіраўніцтва арганізацыі.

Другая сэсія прызначана на 10 кастрычніка. Кіраўніцтва МФ тлумачыць, што на “прадвыбарчы” час дыктатура мусіць трываць шматлюдныя сходы і варта гэтым скарыстацца напоўніцу.

Мэта Зьезду — выбары новага кіраўніцтва МФ і прыняцьцё Стратэгіі абароны незалежнасьці Беларусі ў варунках знешняй пагрозы, распрацоўка праграмы супрацьстаяньня расейскай агрэсіі.

Адкрыты фармат зьезду прадастаўляе кожнаму актывісту магчымасць трапіць у Сойм, ва Ўправу або стаць адным з лідараў арганізацыі. Усё залежыць ад асабістых жаданьняў ды здольнасьцяў.

Абедзьве сэсіі зьезду пройдуць у адкрытым фармаце — акрамя выбраных дэлегатаў зь Менску і рэгіёнаў, на іх запрашаюцца ўсе сябры і прыхільнікі МФ, а таксама ўсе ахвочыя далучыцца да дзейнасьці моладзевага руху.

Далучайся!  Беларусь чакае цябе.

Cубота, 12 верасьня, 11:00
г. Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3а

Падзяліцца:

Каментары