Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб катаваньнях

Зьміцер Дашкевіч заяўляе аб катаваньнях

Палітвязень Зьмiцер Дашкевiч мае шматлікія скаргi на нестатутнае абыходжаньне ў турме, каторае можна трактаваць як ужываньне катаваньняў. З гэтай нагоды МФ ладзіць надзвычайную канфэрэнцыю.

Аб гэтым стала вядома ў сераду пасьля сустрэчы з адвакатам, каторы наведаў падабароннага ў Горацкай калёніі.

Зьняволены лідэр МФ Дашкевіч мае таксама скаргi на неаднаразовае парушэньне адмiнiстрацыяй ВК №9 яго права на абарону й iншых прадугледжаных законам правоў. Апроч гэтага Дашкевіч заяўляе аб цiску й правакацыях у адносiнах да яго з боку асуджаных.

У сувязi з вышэйсказанай iнфармацыяй Малады Фронт запрашае на  надзвычайную прэс-канфэрэнцыю, дзе маладафронтаўцы паведамяць усе падрабязнасьці. Канфэрэнцыя адбудзецца 30 жнiўня (аўторак) а 12 гадзіне ў Менску па адрэсе Кульман, 4.

Напрацягу апошніх двух месяцаў да Зьмітра Дашкевіча не маглі патрапіць адвакаты. З гэтай нагоды маладафронтаўцы ладзілі пікет ля сьценаў калёніі, а нядаўна нявеста Дашкевіча Наста Палажанка зьвярнулася ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем завядзеньня крымінальнай справы. Пра візыт адваката да Дашкевіча ў сераду загадзьдзя паведамілі ў Пракуратуру, ДВП й калёнію.

Палітычна зьняволены лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы разам з Эдуардам Лобавым 18 сьнежня за дзень да падзеяў Плошчы. Маладафронтаўцаў неабгрунтавана абвінавацілі ў хуліганстве й асудзілі да арыштаў.

Цяпер Зьміцер знаходзіцца ў ПКТ — «памяшканьні камэрнага тыпу», куды ён трапіў пасьля турэмнага карцэру, у адрозьненьне ад карцару, зараз Дашкевіч можа атрымліваць карэспандэнцыю:

Зьміцер Дашкевіч
213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
папраўчая калонія № 9

Падзяліцца:

Каментары