Зьміцер Дашкевіч — злосны парушальнік

Зьміцер Дашкевіч — злосны парушальнік

Адміністрацыя калёніі ў Горках надала палітвязьню, старшыню “Маладога Фронту” Зьмітру Дашкевічу статус “злоснага парушальніка парадку адбыцьця пакараньня”.

Па неафіцыйнай інфармацыі Зьміцер Дашкевіч мае 2 спагнаньні, чаго дастаткова, каб стацца “злосным парушальнікам”. Першае зь іх — заключэньне ў карцар, пра што мы паведамлялі раней. У чым заключаецца другое спагнаньне пакуль невядома — гэта бліжэйшым часам будзе высьвятляць адвакат. Новы статус Зьмітра Дашкевіча ўжо дзейнічае — хлопцу скарацілі з 200 да 35 тысяч на месяц суму, на якую ён можа атаварыцца ў турэмнай краме. Больш за тое, “злоснага парушальніка” могуць чакаць сталыя заключэньні ў карцар, скарачэньні колькасьці спатканьняў і нават новая крымінальная справа за парушэньне правілаў унутранага распарадку.

Падзяліцца:

Каментары