Зьміцер Дашкевіч этапаваны ў Мазыр

Зьміцер Дашкевіч этапаваны ў Мазыр

«Мы атрымалі адказ з дэпартамэнту выкананьня пакараньняў. У ім напісана, што ён у Мазыры ў калёніі № 20. Але колькі ён там знаходзіцца, невядома», — паведаміла Наста Палажанка.

28 жніўня на закрытым выязным пасяджэньні суд прызнаў Зьмітра Дашкевіча вінаватым у «злосным непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і пакараў яго годам пазбаўленьня волі.

24 сакавіка 2011 году суд асудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, а Лобава да чатырох гадоў.

Пацярпелых Алега Малышава і Канстанціна Савіцкага, якіх нібыта пабілі Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, ніхто на працэсе так і ня ўбачыў. Суд ужыў да іх асаблівыя ахоўныя захады, таму што яны, маўляў, баяцца помсты родных і паплечнікаў Дашкевіча ды Лобава. Таму свае паказаньні яны давалі з суседняга з судовай заляй пакоя, праз прыадчыненыя дзьверы. Зьміцер Дашкевіч на судзе заявіў, што бойка, пасьля якой яго арыштавалі, была справакаваная ўладамі, каб нэўтралізаваць яго перад выбарамі.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прызнала лідэра «Маладога фронту» вязьнем сумленьня.

У глыбоцкай калоніі Дашкевіч адбываў пакараньне па крымінальнай справе, узбуджанай у канцы 2010 года. Напярэдадні апошніх выбараў прэзыдэнта Беларусі, 18 сьнежня 2010 года, Дашкевіча і яго таварыша па «Маладому фронту» Эдуарда Лобава затрымалі ў Мінску па абвінавачваньні ў зьбіцьці двух мужчын. У сакавіку 2011 года Дашкевіч быў асуджаны да двух гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Прадстаўнікі апазыцыі і праваабаронцы расцанілі арышт Дашкевіча і Лобава, асуджанага да чатырох гадоў пазбаўленьня волі, як прэвэнтыўную меру па зачыстцы актывістаў апазыцыі напярэдадні выбараў.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча і Лобава палітычнымі вязьнямі.

Паводле Радыё Свабода: http://www.svaboda.org/content/article/24714799.html

Падзяліцца:

Каментары

  1. Вадзім (Sep 27, 2012:12:53)Адказаць

    Усе гэтыя затраманьні, пакараньні, асуджэньні, утраманьні за кратамі — гэта ўсё крокі людзей, якія спазналі страх за свой далейшы лёс і усімі сіламі спрабуюць збегчы альбо адцягнуць тую суровую кару, якая павісла над іх галовамі. Але прыйдзе час — і кожны з іх адкажа за тыя злачынствы, якія яны твораць зараз над свабодалюбівымі людзьмі, над моладьдзю, над нашай будуччыняй. Заўтра, ці пасьлязаутра — але гэты час няўмольна, няўхільна прыйдзе — і кожны атрымае па заслугах сваіх!!!