Зьміцер Дашкевіч можа адзначыць дзень народзінаў у карцары

Зьміцер Дашкевіч можа адзначыць дзень народзінаў у карцары

Лідэр «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч мусіў выйсьці з карцэра Глыбоцкай калёніі 13 ліпеня, але атрымаў дадатковае пакараньне яшчэ на некалькі сутак ізаляцыі.

Пра гэта паведаміла нявеста Дашкевіча Наста Палажанка.

Актывістка не выключае, што 20 ліпеня, калі Зьмітру споўніцца 31 год, ён будзе яшчэ ў карцэры. «Дарэчы, як і год таму, бо 30-годзе Зьміцер сустракаў у карцэры калёніі ў Горках. Карцэр на дзень народзінаў, на жаль, становіцца для яго нормай», — заўважае Наста Палажанка.

svaboda.org

Падзяліцца:

Каментары