Зьміцер Дашкевіч напярэдадні этапаваньня сустрэўся з адвакатам

Зьміцер Дашкевіч напярэдадні этапаваньня сустрэўся з адвакатам

Сёньня ўначы Зьміцера Дашкевіча перавядуць у Віцебскае СІЗА. Гэта будзе ўжо трэці этап для лідара Маладога Фронту пасьля арышту 18 сьнежня 2010 года.

Першапачаткова актывіст утрымліваўся ў следчым ізалятары ў Мінску, пасьля гэтага адбываў тэрмін у Горках і Глыбокім, а тыдзень таму атрымаў яшчэ адзін год зьняволеньня й накіраваньня на зьмену папраўчай установы.

Напярэдадні этапаваньня ў Глыбокім з Дашкевічам сустрэлася яго адвакат. Як гаворыць паплечніца палітвязьня актывістка Наста Палажанка, не выключана, што Зьміцер і ў новай калоніі будзе абвешчаны парушальнікам рэжыму.

— Сустрэліся, яны паразмаўлялі. Нічога пакуль такога няма. Ён сёньня паедзе ў Віцебск. Развіталіся з Глыбокім, абмеркавалі нейкія бытавыя пытаньні. І сёньня ўначы ён будзе перавезены, таму яго падтрымалі перад этапам. Ён зараз прыедзе ў зону і зноў будзе злосным парушальнікам. Я думаю, цягам аднаго тыдня, як ён пераедзе.

Першапачаткова Зьміцер Дашкевіч разам з Эдуардам Лобавым былі абвінавачаныя нібыта ва ўчыненьні хуліганскіх дзеяньняў. За чатыры месяцы да вызваленьня супраць лідара Маладога Фронту завялі новую крымінальную справу і асудзілі яшчэ на год.

Радыё Рацыя http://racyja.eu/

Фота news.date.bs

Падзяліцца:

Каментары