Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі 13 верасьня

Зьмітра Дашкевіча будуць судзіць у калёніі 13 верасьня

Палітвязьня Дашкевіча, як “злоснага парушальніка”, могуць накіраваць у турму крытага тыпу.

Пра гэта прэс-службе МФ 9 верасьня паведаміла Наста Палажанка. Адвакату Дашкевіча прыйшло паведамленьне, у каторым пазначана, што 13 верасьня ўнутры калёніі адбудзецца судовае паседжаньне. Будзе разглядацца пытаньне зьмены месца адбыцьця пакараньня ў сувязі са статусам Зьмітра Дашкевіча — “злосны парушальнік рэжыму унутранага ўтрыманьня”.

Як лічыць Наста Палажанка лічыць, судовае паседжаньне ў калёніі ладзіцца, каб перавесьці Зьмітра Дашкевіча ў так званую “крытку” — турму крытага тыпу. Гэта ня новая крымінальная справа, а выключна разгляд аб пераводзе.

Калі Дашкевіча прызнаюць парушальнікам, палітвязьня, верагодна, перавядуць у турму крытага тыпу ў Гародні. Гэта больш строгае пакараньне. У калёніі вязень мае магчымасьць выходзіць на чыстае паветра, хадзіць на працу, то ў «крытцы» ён увесь час знаходзіцца ў камэры.

 

Палітычна зьняволены лідэр МФ Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы разам з Эдуардам Лобавым 18 сьнежня за дзень да падзеяў Плошчы. Маладафронтаўцаў неабгрунтавана абвінавацілі ў хуліганстве й асудзілі да арыштаў.

Цяпер Зьміцер знаходзіцца ў ПКТ — «памяшканьні камэрнага тыпу», куды ён трапіў пасьля турэмнага карцэру.

Зьміцер Дашкевіч
213410, Магілёўская вобл., г.Горкі, вул. Дабралюбава, 16
папраўчая калёнія № 9

Падзяліцца:

Каментары