Зьмітра Дашкевіча могуць перавесці ў турму строгага рэжыму

Зьмітра Дашкевіча могуць перавесці ў турму строгага рэжыму

Выязное пасяджэнне мазырскага суда па справе Змітра Дашкевіча адбудзецца 30 кастрычніка.

Лідара міжнароднай арганізацыі “Малады фронт”, зарэгістраванай у Чэхіі, могуць перавесці з мазырскай калоніі ў турму строгага рэжыму. Прычына — тое, што Дашкевіча прызналі “злосным парушальнікам рэжыму”, паведамляе БелаПАН. Дзіўна, калі паспеў ён ім стаць, бо адразу пасля прыбыцця ў папраўчую калонію № 20 Мазыра Зміцер Дашкевіч быў змешчаны ў штрафны ізалятар, а затым — у памяшканне камернага тыпу.

Нагадаем, Дашкевіч быў асуджаны ў сакавіку 2011 года да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму паводле абвінавачання ў збіцці двух мужчын. Ён адбываў пакаранне ў Горках, Глыбокім. У жніўні Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі і прыгаварыў яго да года пазбаўлення волі.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Дашкевіча палітычным зняволеным.

Паводле:http://euroradio.fm/report/lidara-maladoga-frontu-moguc-peravesci-u-turmu-strogaga-rezhymu-121464

Падзяліцца:

Каментары

  1. Александр (Oct 28, 2012:19:50)Адказаць

    Держись Дима! Ты по настоящему смелый борец с несправедливостью. Только ты осмелился чай с обиженными пить. Для тебя не существует быдлячих правил! Так держать!