Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат

Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат
Зьмітра Дашкевіча наведаў адвакат, паведаміла нявеста палітвязня Наста Палажанка.“Дзіма на той момант, як мы прыехалі, ведаў аб вызваленьні Саннікава і Бандарэнка, быў вельмі рады, віншаваў іх і сем’і. А ў самога Зьмітра нічога не змянілася. Хіба толькі распавёў, што яму нядаўна дазволілі «атаварку» у турэмнай краме, упершыню за шмат часу і на 100 тысяч рублёў. Казаў, што быў вельмі рады і пры гэтым здзівіўся, якія вялікія ў нас кошты. Запытваў, як вы там жывяце, добра я — мне кашу даюць”, — распавяла “Радыё Свабода” Наста Палажанка.

Лідэра «Маладога фронту» Зьмітра Дашкевіча трымаюць у памяшканьні камернага тыпу ў Глыбоцкай калоніі.

Маці маладафронтаўца Эдуарда Лобава паведаміла: ад сына зноў за тыдзень небыло лістоў і званкоў. Звестак ад Лобава з Івацэвіцкай калоніі няма ўжо больш за месяц.

Паводле charter97.org

Падзяліцца:

Каментары

  1. Таня (Apr 22, 2012:12:12)Адказаць

    На днях атрымала ад Лобава ліст — піша, што ўсё ок, бадзёрасці духу не губляе.