Зьмітра Дашкевіча падтрымала інтэлігенцыя Расеі

Зьмітра Дашкевіча падтрымала інтэлігенцыя Расеі

У падтрымку палітычна зьняволенага старшыні МФ Зьмітра Дашкевіча выступіла расейская інтэлігенцыя. Пісьменьнікі РФ накіроўваюць лісты ў абарону палітвязьня ў беларускі Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

Як піша ў лістах Зьміцер Дашкевіч, ён атрымаў лісты ад Аляксея Дзяўтчэнкі — заслужанага артысту РФ, каторы выступае ў сябе на радзіме за дэмакратычныя каштоўнасьці, і расейскай пісьменьніцы Ніны Катэрлі.

“Яны пішуць, што разам з Барысам Стругацкім накіравалі ліст у Дэпартамент выкананьня пакараньняў,” — апавядае ў лісьце Насьці Палажанцы Зьміцер Дашкевіч.

“Браты Стругацкя — гэта ж кшталту Оруэла — фэнаменальныя і мацнейшыя антыўтопіі,” — дзеліцца ўражаньнямі Дашкевіч.

Нагадаем, лідэр маладафронтаўцаў Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы за дзень да падзеяў Плошчы-2010 і дагэтуль несправядліва знаходзіцца за кратамі.

Падзяліцца:

Каментары

  1. Edvis Goltsman (Nov 04, 2011:01:47)Адказаць

    Вось гэта сапраўды па-братэрску,па-інтэлігенцку і па-чалавецку!!! Гэтая расейская інтэлігенцыя малайцы, ня імпэрцы нейкія там!
    Стругацкія былі моцнымі пісьменьнікамі і моцнымі асобамі!!!няздарма іх чытаю! І паважаю! Барыс ня губляе сябе. Эх, брата зь нім Аркадзя няма…