Змітра Дашкевіча перавялі ў глыбоцкую калонію?

Змітра Дашкевіча перавялі ў глыбоцкую калонію?

Зміцер Дашкевіч — лідар «Маладога Фронту», зарэгістраванага ў Чэхіі, — пераведзены ў выпраўленчую калонію горада Глыбокае (Віцебская вобласць), пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Наста Лойка.

Паводле яе слоў, вакол Дашкевіча склалася «складаная сітуацыя». «Наколькі мне вядома, адвакат Дашкевіча пераслала ў калонію факс, каб яго перавялі ў адзіночную камеру», — сказала Лойка.

Раней Дашкевіч адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі ў Горках, дзе ў знак пратэсту супраць умоваў утрыманьня 13 верасня абвясціў галадоўку. Пра яго перавод стала вядома вечарам 20 верасня. Некалькі дзён дакладнае месцазнаходжанне Дашкевіча было невядома.

Глыбоцкая калонія лічыцца адным з самых суровых месцаў зняволення ў Беларусі — у ёй утрымліваюцца асуджаныя за злачынствы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку за забойства.

крыніца : Наша Ніва 

Падзяліцца:

Каментары