Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

Зьмітра Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію

Палітычна зьняволенага Зьмітра Дашкевіча перавядуць з Горацкай калёніі ў іншую.

Як стала вядома прэс-службе МФ, да Насты Палажанкі 19 верасьня перад затрыманьнем, ужо на Акрэсьціна, патэлефанавала адвакакатка і паведаміла, што Зьмітра Дашкевіча зьбіраюцца перавесьці з Горак у іншую калёнію.

У аўторак зьявілася інфармацыя, што цяпер Дашкевіч знаходзіцца ў магілёўскім СІЗА. Стала вядома таксама, што Дашкевіча пераводзяць у іншую калёнію, але не ў г.зв. “крытку” (калёнію крытага тыпу). У адказ на скаргі Зьмітра на катаваньні з боку кіраўніцтва Горацкай ВК-9, палітвязьня перавядуць у іншае месца адбыцьця пакараньня, дзе, магчыма, будзе больш адэкватнае кіраўніцтва. Куды — пакуль невядома; з варыянтаў для Дашкевіча ёсьць чатыры калёніі накшталт Горацкай.

Няма за што перажываць, гэта рэакцыя на шматлікія скаргі Дашкевіча. Калі яго перавядуць у лепшую калёнію й сітуацыя палепшыцца — гэта перамога,” — лічыць адвакатка Зьмітра Дашкевіча.

20 верасьня высьвятлілася, што ў заяве перавесьці Дашкевіча на хімію ў сувязі з трацінаю адбытага тэрміну зьняволеньня адмовілі. Але ў турму крытага тыпу Зьмітра Дашкевіча таксама не зьбіраюцца накіроўваць.

Падзяліцца:

Каментары