Зьмітру Дашкевічу працягнулі «адзіночку» да красавіка будучага году

Зьмітру Дашкевічу працягнулі «адзіночку» да красавіка будучага году

Пра гэта Свабодзе паведаміла праваабаронца Наста Лоўка са спасылкай на зьвесткі ад Зьмітра Дашкевіча.

«У адзіночцы ў Глыбоцкай калёніі Зьміцер ужо 3 месяцы. У папярэдніх калёніях, дзе яго трымалі раней, яго кідалі ў карцэр. Праваабаронцы занепакоеныя пагрозамі жыцьцю і здароўю Зьмітра Дашкевіча і патрабуюць ад уладаў спыніць правакацыі супроць яго і забясьпечыць яму нармальныя ўмовы ўтрыманьня», — пракамэнтавала сытуацыю Наста Лойка.

Праваабаронцы цэнтар «Вясна» зрабіў адмысловую заяву паводле дзеяньняў супроць палітвязьняў Зьмітра Дашкевіча і Андрэя Саньнікава, названых правакацыйнымі. Праваабаронцы запатрабавалі:

спыніць усялякія правакацыйныя дзеяньні ў дачыненьні да Андрэя Саньнікава і Зьмітра Дашкевіча; неадкладна дапусьціць да асуджаных адвакатаў і блізкіх сваякоў; неадкладна і безумоўна вызваліць усіх вязьняў сумленьня і палітычных зьняволеных, якія дагэтуль знаходзяцца ў турмах Беларусі.

http://www.svaboda.org/

Падзяліцца:

Каментары